Гасціны двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гасціны двор ў Мінску

Гасці́ны дво́р — тып грамадскага будынку гандлёвага прызначэння, якія ўключае гандлёвыя і складскія будынкі, жылыя памяшканні гасцінічнага тыпу[1].

Тут спыняліся госці-купцы, захоўваліся тавары, і вёўся гандаль. У XVI-XVII стст. гасціны двор меў выгляд прамавугольнай плошчы, абнесенага мураванымі або драўлянымі памяшканнямі, аб'яднанымі крытымі галерэямі. У XVIII-XIX стст. гасціныя двары будуюцца ў стылі класіцызму. Гасціны двор планавалі ў выглядзе замкнёнага прамавугольніка з адкрытымі аркадамі-галерэямі або калонамі.

У гарадох Заходняе Еўропы былі пашыраны з XIV ст. (Брэмен, Кракаў, Прага). На Беларусі пашыраныя з XVIXIX ст. (Полацк, Гродна, Віцебск, Мінск). Драўляны гасціны двор пабудаваны ў Тураве ў XVIII ст[1].

На аснове гандлёвых дамоў вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі[1].

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). С. 87

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]