Гацукоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гацукоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гацук
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 697
Гацукоўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Гацуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гацук.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гацукі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 5 снежня 1931 года ў складзе Уздзенскага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гацук. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Уздзенскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Грэскага сельсавета Слуцкага раёна перададзена вёска Вераб’ёва[1]. З 25 снежня 1962 года ў Слуцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гацукоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Грэскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы і Яўладавічы)[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 1697 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.