Геаграфічны цэнтр Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геаграфічны цэнтр Беларусі (Беларусь)
Геаграфічны цэнтр Беларусі
Геаграфічны цэнтр Беларусі
Геаграфічны цэнтр Беларусі.
Націскная выява


Геадэзічны знак цэнтра Беларусі зімой

Геаграфічны цэнтр Беларусі — пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., нацыянальны сімвал глабальнай прывязкі Рэспублікі Беларусь да планеты Зямля. Геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Пункт вызначаны пад умовай, што сума квадратаў адлегласцей ад яго да характэрных выгінаў вонкавай мяжы Беларусі з’яўляецца найменшай. Пошукавыя работы выкананыя ў 1996 аб’яднаннем «Белгеадэзія».

На мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь». Гэта адзін з важнейшых пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, у выніку яго выкарыстання ў якасці зыходнага змяншаюцца скажэнні пры стварэнні карт Беларусі і яе рэгіёнаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]