Генерал-палкоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генерал-палкоўнік
Краіна Беларусь
Старэйшае званне няма
Малодшае званне генерал-лейтэнант

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

  1. Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)
  2. Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
  3. Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
  4. Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
  5. Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).

Генерал-палкоўнік унутраннай службы

  1. Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі