Генерал ад артылерыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Генерал ад артылерыі — воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 17961917 гадах.

Вышэйшы генеральскія чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табеллю аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII стагоддзя замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, арміяй, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 года дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».