Генры Уолтэр Бейтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Уолтэр Бейтс
англ.: Henry Walter Bates
Дата нараджэння 8 лютага 1825(1825-02-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1892(1892-02-16)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, лепідаптэрыст, заолаг, эколаг, энтамолаг, натураліст, батанік, батанічны калекцыянер, калекцыянер жывёл
Навуковая сфера мімікрыя і энтамалогія[4]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Fellow of the Geological Society of London[d]

Член Лінееўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Уолтэр Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр — 16 лютага 1892) — англійскі прыродазнавец і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Генры Уолтэр Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагацейшыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).

Бейтс адкрыў з’яву мімікрыі і даў ёй тлумачэнне (у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.

Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы) знаходзіцца ў Брытанскім музеі.

Зноскі

  1. а б H W Bates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Henry Walter Bates // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. https://www.biodiversitylibrary.org/page/33265101 Праверана 5 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]