Георг (граф Корфскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
прынц Георг, граф Корфскі
грэч. Γεώργιος της Ελλάδας
Сцяг Вярхоўны камісар
Крыцкай дзяржавы
1898 — 1906
Пераемнік Александрас Заіміс

Нараджэнне 24 чэрвеня 1869(1869-06-24)[1]
Смерць 25 лістапада 1957(1957-11-25)[1] (88 гадоў)
Месца пахавання
Род Глюксбургі
Бацька Георг I, кароль Грэцыі
Маці Вольга Канстанцінаўна
Жонка Marie Bonaparte[d][2]
Дзеці Prince Peter of Greece and Denmark[d][3] і Princess Eugénie of Greece and Denmark[d]
Веравызнанне грэчаскае праваслаўе
Член у
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Ваенная служба
Званне адмірал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла рыцар-камандор ордэна Лазні ордэн Серафімаў ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Грэчаскі і Дацкі (грэч. Γεώργιος της Ελλάδας; 24 чэрвеня 1869, Корфу, Грэцыя — 25 лістапада 1957, Сен-Клу, Парыж) — член грэчаскай каралеўскай сям’і, які стаяў на чале аўтаномнага Крыта (1897). Прынц Candia (Прынц Вострава Крыт).

Другі сын караля Грэцыі Георга I. У маладосці адыгрываў досыць важную палітычную і сацыяльную ролю ў Грэцыі. Георг прайшоў курс навучання ў флоце Даніі і Расіі, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Афінах у 1896 годзе. У 18981906 гадах прынц быў кіраўніком Крыцкай дзяржавы.

Ён выступаў супраць грэчаскага палітыка Элефтэрыяса Венізеласа і яго ідэі Эназіса (далучэння Крыта да Грэцыі); пацярпеўшы няўдачу, прынц быў вымушаны пакінуць сваю пасаду, што расцаніў як асабісты правал. Пакінуўшы палітыку, Георг з’ехаў у Францыю, дзе ажаніўся з Марыі Банапарт. Пражываючы ў Парыжы, Георг стаў выконваць абавязкі пасла Грэцыі.

У час Першай сусветнай вайны ён выкарыстоўваў сваю пасаду, каб атрымаць тэрытарыяльныя кампенсацыі для сваёй краіны ў абмен на ўдзел Грэцыі ў вайне на баку саюзнікаў. Аднак яго высілкі былі марнымі, таму што кароль Георг аддаў перавагу захаванню нейтралітэту. У 1917 годзе знаёмства прынца і яго жонкі з Арыстыдам Брыянам зрабіла Георга кандыдатам на грэчаскі трон. Сам прынц не імкнуўся стаць каралём, у выніку прастол заняў адзін з яго пляменнікаў. Сустрэча жонкі прынца Марыі з Зігмундам Фрэйдам у 1925 годзе значна змяніла іх жыццё. Да самай смерці Георг быў афіцыйным прадстаўніком Грэцыі ў Францыі.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Georgios zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Prince of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage