Герб Ізраіля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Ізраіля
Дэталі
Зацверджаны 10 лютага 1949
Шчыт
Французскі, чатырохкутны з завостраным заснаваннем
Заснаванне 1949
Іншыя элементы
Выкарыстанне

Герб дзяржавы Ізраіль — адзін з дзяржаўных сімвалаў дзяржавы Ізраіль, уяўляе сабой геральдычны шчыт з намаляванай на ім менорай (сямісвечнікам), што стаяла ў Іерусалімскім храме. Сямісвечнік абрамлены аліўкавымі галінамі, якія сімвалізуюць мір; пад асновай меноры надпіс іўр. ישראל - «Ізраіль». Геральдычны шчыт заўсёды сіні, але малюнак меноры і аліўкавых галін можа быць белага (як на прэзідэнцкім сцягу) або залатога колеру (у большасці астатніх месцаў, напрыклад на вокладцы ізраільскага пашпарта).

Герб быў прыняты 10 лютага 1949 года ў выніку конкурсу, праведзенага ў 1948 г. Асновай герба стаў праект пераможцаў конкурсу – выхадцаў з Латвіі, братоў Габрыэля і Максіма Шаміра. Асобныя элементы былі ўзятыя з праектаў іншых удзельнікаў.

На арцы Ціта, прысвечанай заваяванню Іудзеі і размешчанай у Рыме на імператарскіх форумах ёсць выява палонных іудэяў, якія нясуць менору (мяркуема, з Другога Іерусалімскага храма). Менавіта гэтая менора ўзята за аснову выявы меноры на гербе Ізраіля.