Герб Тога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Тога
Дэталі
Заснаванне 14 сакавіка 1962

Герб Рэспублікі Тога складаецца з сярэбранага шчыта авальнай формы з зялёным краем. У шчыце намаляваныя два прыслоненыя чырвоныя ільва, паміж якімі, пасярэдзіне залатога шчыта на залатым фоне абрэвіятура «Рэспубліка Тога» (RT), на якую абапіраюцца два прыслоненыя сцягі, а над імі стужка з дэвізам краіны. Герб быў прыняты 14 сакавіка 1962.

герб нямецкага Тога

Ільвы трымаюць лук і стралу, традыцыйную зброю бітвы, каб паказаць, што сапраўдная свабода тогалезскага народа ў яго руках, і што яго сіла заключаецца, перш за ўсё, у яго ўласных традыцыях. Прыслоненыя ільвы, якія стаяць на задніх нагах, паказваюць пільнасць тогалезскага народа ў ахове сваёй незалежнасці, з раніцы да вечара.

На стужцы надпіс («Адзінства, Мір, Салідарнасць»), больш ранні варыянт — (Праца, Свабода, Радзіма).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karl-Heinz Hesmer. Flaggen und Wappen der Welt: Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. — Bertelsmann-Lexikon-Verl, 1992. — 207 с. — ISBN 3570010821.