Герцыке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Герцыке
Jersika
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
95 м
Насельніцтва
96 чалавек (2015)
Паштовыя індэксы
5315
Герцыке на карце Латвіі
Герцыке (Латвія)
Герцыке
Герцыке (Латвія)
Герцыке

Герцыке, Герцык, Герсіке, Ерсіка (лац.: Gercike) — колішні горад на правым беразе Заходняй Дзвіны, за 180 км ад Полацка. Паселішча 2-й паловы XI — 1-й паловы XIII ст., належала Полацкаму княству як фарпост і цэнтр уладанняў у Ніжнім Падзвінні[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назву горада А. Кунік, Г. Пабст, А. Білeнштэйн і іншыя даследчыкі набліжалі да град (параўн. польск.: grod, руск.: город). Найбольш грунтоўная думка Г. Пабста заснавана, напэўна, на справаздачы ганзейскага пасольства ад 26.3.1292 года пра сваю дзейнасць у Ноўгарадзе ў 1291 годзе[2]. Паводле справаздачы, паслы Любека, Вісбі і Рыгі жылі не ў самім Ноўгарадзе, а ў Gerceke, які называлі «дваром князя» (curia regia), а наўгародцы ездзілі да іх на перамовы. Няма сумневаў, curia regia паблізу Ноўгарада — княжацкая рэзідэнцыя Гарадзішча, цяпер вядомая як Рурыкава Гарадзішча[3]. З гэтага вынікае, калі Гарадзішча на Волхаве звалася па-нямецку Gerceke, напэўна, і Gercike на Дзвіне звалася Гарадзішчам.[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Герцыке існавала з X ст., археалагічнымі раскопкамі зафіксавана 10 будаўнічых гарызонтаў. У XI ст. былі пабудаваны земляныя ўмацаванні — гарадзішча авальнай формы (70x100 м). На гарадзішчы выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэчы тыповыя для балтаў і славян, характэрныя для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад (750x200 м) быў заселены ў XI—XII ст. і знаходзіўся на поўнач ад гарадзішча. Знойдзены крыжыкі і некаторыя ўпрыгожанні, характэрныя для славян. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў, жыла і нязначная колькасць русінаў. Паблізу выяўлены могільнік X—XII ст., пахавальны абрад — трупапалажэнне, жаночыя ўпрыгожанні ў большасці латгальскія.[1]

Упершыню горад згадваецца «Хронікай Лівоніі» пад 1203 годам як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі, цэнтр княства пад кіраваннем князя Усевалада, падпарадкаванага Полацку.[1] У 1209, 1214 і 1215 гадах на Герцыке нападалі крыжакі, разрабавалі і спалілі яго. У 1230 годзе перайшоў пад уладу рыжскага епіскапа. Пасля XIV ст. крыніцамі не згадваецца.

Зноскі

  1. а б в Штыхов Г. В. Города Полоцкой…
  2. Hansisches Urkundenbuch, Bd I, Halle, 1876, стр. 377—378, n 1093
  3. Goetz L.К. Deutsch-russische Handelsgeschichte des Mittelalters. Lubeck, 1922, стар. 56.
  4. Клейнберг И. О топониме Gercike…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]