Готшалк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Готшалк
ням.: Gottschalk
князь бодрычаў
1043 — 1066
Папярэднік Рацібор
Пераемнік Круты

Нараджэнне 1000
Смерць 7 чэрвеня 1066
Род Nakonids[d]
Бацька Udo[d]
Жонка 1) N
2) Сігрыд, дачка Свена Эстрыдсена
Дзеці

Ад 1-й жонкі: Будзівой (Бутуй);

ад 2-й: Генрых
Веравызнанне хрысціянін
Дзейнасць суверэн

Го́тшалк (каля 1010 — 7.6.1066) — князь бодрычаў (1031—66; фактычна з 1044).

Выхоўваўся ў кляштары св. Міхаіла ў г. Люнебургу (Германія). Пасля смерці бацькі Прыбыгнева (каля 1030) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак у скорым часе скінуты саксонцамі і выехаў у Данію. З дапамогай свайго цесця дацкага караля Кнуда I Вялікага і брэменскага архіепіскапа Адальберта II вярнуў у 1044 княжацкі трон.

Заснаваў Вендскую дзяржаву.

Укараняў хрысціянства, намагаўся стварыць незалежную славянскую царкву.

Загінуў у час паўстання (падбухторанага племянной знаццю), якое праходзіла пад лозунгам вяртання да язычніцтва.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]