Грыгорый Багаслоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грыгорый Назіянзін
грэч. Γρηγόριος Ναζιανζηνός
грэч. Γρηγόριος ο Νανζιανηνός
Дата нараджэння 329[1][2] ці 330[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 389 ці 390[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах
У ліку свяціцеляў
Галоўная святыня мошчы ў царкве святога Георгія ў Стамбуле
Дзень памяці у праваслаўнай царкве — 25 студзеня і 30 студзеня (па юліянскаму календару)
у Каталіцкай царкве2 студзеня
Працы шматлікія багаслоўскія працы (245 пасланняў, 507 вершаў і 45 «Слоў»), барацьба з арыянствам
Альма-матар
Бацька Gregory of Nazianzus the Elder[d]
Маці Nonna of Nazianzus[d][4][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грыго́рый Багасло́ў, ці Грыго́рый Назіянзі́н (329, Арыянз[6] — 389, Арыянз) — грэчаскі паэт і празаік, царкоўны дзеяч і мысліцель, адзін з прадстаўнікоў патрыстыкі. Уваходзіць у лік Айцоў царквы, адзін з т.зв. вялікіх кападакійцаў.

Шануецца ў ліку свяціцеляў. Дзень памяці ў Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару) 25 студзеня і 30 студзеня (Сабор трох свяціцеляў[7]); у Рымска-каталіцкай царкве2 студзеня. Акрамя таго, Канстанцінопальская патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста[8].

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю па рыторыцы і філасофіі атрымаў у Афінах. З 379 г. епіскап артадаксальнай абшчыны ў Канстанцінопалі. У 381 г. старшынстваваў на Другім Усяленскім саборы, але ў скорым часе з-за інтрыг і смуты склаў з сябе сан епіскапа і вярнуўся на радзіму.

Погляды і літаратурная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да т. зв. кападакійскага гуртка, які пераносіў у тэалогію метады платонаўскай ідэалістычнай дыялектыкі. Аўтар твораў, прысвечаных абгрунтаванню хрысціянскага догмату пра Тройцу і накіраваных супраць арыянства, пропаведзей, пабудаваных па правілах рыторыкі, гімнаў, што ўвайшлі ў праваслаўныя песнапенні, аўтабіяграфічныя паэмы «Пра маё жыццё», «Пра мой лёс», «Пра пакуты маёй душы». У прозе вылучаюцца надмагільныя панегірыкі бацьку і Васілію Вялікаму.

Зноскі

  1. of Nazianzus Saint Gregory // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. St. Gregory of Nazianzus // hymnary.orgCalvin Theological Seminary, Christian Classics Ethereal Library.
  3. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. Нонна // Нарушевич — Ньютон — 1916. — Т. 28. — С. 826.
  5. Нонна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 333.
  6. Каля горада Назіянза ў Малой Азіі.
  7. «Тры Свяціцелі» («Тры Іерархі») — свята ў гонар Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаанна Златавуста, якое святкуецца Праваслаўнаю царквою 12 лютага (30 студзеня па юліянскаму календару)
  8. Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009. — P. 60.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыгорый Назіянзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 477.
  • Григорий Богослов // Православная энциклопедия. Том XII. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — С. 668—712. — 752 с. — 39000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х (з бібліяграфіяй)

Выданні прац[правіць | правіць зыходнік]

  • Mason A.J. (ed.) The five theological orations of Gregory of Nazianzus. Cambridge, 1899.