Грыгішкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Грыгішкес
літ.: Grigiškės
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Грэгарава
Горад з
Плошча
  • 7,1 км²
Вышыня цэнтра
90 м
Насельніцтва
  • 9 750 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Грыгішкес на карце Літвы
Грыгішкес (Літва)
Грыгішкес

Грыгішкес (літ.: Grigiškės, традыцыйная беларуская назва — Грэгарава) — горад у паўднёвай Літве ў Вільнюскім павеце. Ад цэнтра Вільнюса аддалены на 17 км. У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Вільнюскага гарадскога самакіравання, але з прычыны высокіх коштаў (змяненне дакументаў і назваў вуліц), застаецца асобным горадам побач з Вільнюсам. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Каўнас. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванні V—VII і VIII—X стагоддзяў у наваколлях горада паказваюць на тое, што паселішчы ў данай мясцовасці існавалі спрадвеку. Аднак у сучасным выглядзе горад пачаў фарміравацца толькі з пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтых месцах быў пабудаваны завод па вытворчасці кардона і паперы. Пасля Другой сусветнай вайны завод быў пашыраны, што спрыяла далейшаму росту горада, які адбываўся галоўным чынам за кошт рабочых з Беларусі і рэпатрыянтаў дэпартаваных у аддаленыя паўночныя раёны РСФСР.

15 мая 1958 года Грыгішкес атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, таксама ў гэтым жа годзе была заснавана першая школа з навучаннем на літоўскай мове. У 1968 годзе была адкрыта бібліятэка.

У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Вільнюскага гарадскога самакіравання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]