Гуань Даашэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуань Даашэн
кіт.: 管道昇
Дата нараджэння 1262[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1319[2][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Guan Shen[d][4]
Муж Чжаа Мэнфу[d][4]
Дзеці Чжаа Юн
Род дзейнасці мастачка, паэтка, пісьменніца, каліграф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гуань Даашэн. «Бамбук і Камень».

Гуань Даашэн (кіт. спр. 管道昇, піньінь Guǎn Dàoshēngпракт. 管道昇, піньінь: Guǎn Dàoshēng; 1262-1319) — паэтэса, мастак і каліграф у Кітаі эпохі праўлення дынастыі Юань.

Шырока прызнаная ў Кітаі як першая жанчына-мастак, Гуань Даашэн стала ідэалам адукаванай кітайскай жанчыны ў яе час і наступныя эпохі. Яна была жонкай знакамітага мастака і каліграфа Чжаа Мэнфу, але пры гэтым сама таксама была значным мастаком і каліграфам. Выкарыстоўваючы ў паэзіі і малюнку стылі, характэрныя для мужчын, пры гэтым яна надавала ўвагу таму, каб захаваць свой стыль і індывідуальнасць. Яна запісвала свае вершы на скрутках са сваімі малюнкамі, такім чынам знаёмячы з імі шырокую публіку. Для яе вершаў характэрныя перажыванні за мужа і дзяцей, а таксама іронія і сарказм. Сярод яе вершаў есць адзін, выказвае незадаволенасць тым, што муж ўзяў наложніцу, і серыя, у якой яна угаворвае яго пакінуць жыцце пры двары.

Скруткі Гуань Даашэн разам з творамі яе мужа Чжаа Мэнфу і сына Чжаа Юна былі сабраны ў адной калекцыі мангольскім імператарам Аюрбарыбадам, які захапляўся тым, што ў адной сям'і сабраны гэтакія выбітныя мастакі і каліграфы.

Зноскі

  1. Guan Daosheng // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Guan Daosheng // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Daosheng Guan // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в China Biographical Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]