Гудбрандур Торлаксан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гудбрандур Торлаксан
Гудбрандур Торлаксан. Партрэт XVII ст.
Гудбрандур Торлаксан. Партрэт XVII ст.
Дата нараджэння 1541[1][2][…] ці 1542[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1627(1627-07-20)[5][6]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, святар, перакладчык, перакладчык Бібліі, пісьменнік
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Першае поўнае выданне Бібліі на ісландскай мове

Гудбрандур Торлаксан (ісл. Guðbrandur Þorláksson; 1541 (?) — 20 ліпеня 1627) — ісландскі царкоўны дзеяч, географ і матэматык, гуманіст.

Бацькамі Торлаксана былі Торлак Хадльгрымсан і Хельга Ёнсдоцір. Вучыўся ў епіскапскай школе ў Холары (Ісландыя), пазней — у Капенгагенскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, зрабіўся рэктарам школы ў Скалхольце. Пазней быў святаром у Брэйдаболстадуры і, з 8 красавіка 1571 года і да самой смерці — епіскапам Паўночнай Ісландыі ў Холары.

Торлаксан у 1584 годзе надрукаваў першы поўны пераклад Бібліі на ісландскую мову (так званая Гудбрандбіблія).

У 1590 годзе стварыў першую навуковую карту Ісландыі.

Зноскі

  1. Gudbrandur Thorlaksson // British Museum person-institution thesaurus Праверана 14 лютага 2022.
  2. Gudbrandur Thorlaksson // Encyclopædia Britannica Праверана 14 лютага 2022.
  3. opac.vatlib.it Праверана 14 лютага 2022.
  4. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 14 лютага 2022.
  5. Gudbrandur Thorlaksson // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Biskup Guðbrandur Þorláksson (Thorlaksson) (1542 - 20 Jul 1627) // WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 14 лютага 2022.
  7. а б Encyclopædia Britannica Праверана 14 лютага 2022.