Гумно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гумно ў в. Ракуцёўшчына, пад Маладзечна

Гумно́ (або ток, клуня, рыга) — драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапоў зерня. Слова гумно сустракаецца з ХІ ст. і этымалагічна паходзіць ад Гу — гавяда і мьн — мяць, што значыла памяшканне, дзе жывёлай мялі зерне. Характэрнымі прыкметамі гумна як збудавання былі нізкія сцены і высокая чатырохсхільная страха, якая рабілася часцей за ўсё на сохах (ставілі папарна). Вароты рабіліся з тарца або ў падоўжанай сцяне. Гумно на Беларусі магло мець сушылку (ёўня, асець), а магло будавацца без яе.

Слова гумно ў сялянскім побыце мае шырокі сэнс. Напрыклад, у некаторых мясцінах Беларусі (паўночна-ўсходняя Міншчына) функцыі гумна пераймалі пуня і адкрыты ток. У такім выпадку месца, дзе стаяла пуня называлі гумнішчам, а адкрыты ток — гумном. На Вілейшчыне гумном называлі частку двара, дзе знаходзіліся ток, азярод і сеньнік. Звычайна гумно атаясамліваецца з месцам захоўвання снапоў, сена і кармавых. Месца, дзе стаяла гумно, называлася гумнішча. Часам слова гумно і гумнішча варта разглядаць як сінонімы. Пры аднабаковай забудове вёскі гумно маглі выносіць на другі бок вуліцы. Памер гумна залежаў ад заможнасці гаспадара. Унутры ў гумне рабіліся засекі для снапоў розных відаў зерня.

Па канструкцыі гумно, а таксама іншыя збудаваньні гумнішча можна падзяліць на:

Звычайна гумно складалася з двух частак: току — месца для абмалоту зерня і ёўні — месца для прасушвання снапоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лакотка, А. І. На тым гумнішчы… // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. — Мінск, 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]