Гіперкапнія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіперкапнія
Малекула CO2
Малекула CO2
МКХ-10 R06.806.8
МКХ-9 786.09786.09
DiseasesDB 95
MeSH D006935

Гіперкапнія (стар.-грэч.: ὑπερ- — празмерна; καπνός — дым) — стан, выкліканы празмернай колькасцю CO2 ў крыві; атручэнне вуглякіслым газам. З'яўляецца прыватным выпадкам гіпаксіі.

Пры канцэнтрацыі СО2 у паветры больш за 5 % яго ўдыханне выклікае сімптомы, якія паказваюць на атручванне арганізма: галаўны боль, млоснасць, частае павярхоўнае дыханне, узмоцненая патлівасць і страта свядомасці. Гіперкапнія можа ўзнікнуць у наступных выпадках:

  • Пры карыстанні няспраўных дыхальных апаратаў замкнёнага цыклу (рэбрызераў);
  • У дрэнна вентыляваных баракамерах;
  • Пры забіўцы балонаў акваланга
  • Пры выкарыстанні кампрэсара з дрэннымі фільтрамі ў душным памяшканні.
  • Пры плаванні з вельмі доўгай дыхальнай трубкай: пры выдыху ў такой трубцы застаецца старое паветра з павышаным утрыманнем CO2;
  • Пры затрымках дыхання пад вадой.

Лячэнне робіцца чыстым кіслародам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]