Дабрылаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дабрылаўка
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 133 км²
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Забор’е
 • Каардынаты 55°11′06,10″ пн. ш. 27°48′58,1″ у. д.HGЯO
Вусце Бярозаўка
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Панфілаўшчына
 • Каардынаты 55°14′39,10″ пн. ш. 27°30′52,43″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярозаўка → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Глыбоцкі раён
physical
Дабрылаўка
Дабрылаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Дабры́лаўка — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бярозаўка.

Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Забор’е, працякае праз возера Пятроўскае, упадае ў Бярозаўку на ўсход ад вёскі Панфілаўшчына. Вадазбор дробнаўзгорысты. Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Даліна ракі трапецападобная, слабазвілістая, шырынёй ад 0,3 да 2 км. Схілы даліны ўмерана стромкія, месцамі стромкія. Пойма шырынёй 100—300 метраў. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, ніжэй Пятроўскага возера звілістае.

У басейне Дабрылаўкі азёры Белае, Жакаўскае, Нарушоўскае, Сетаўскае, Шубніцкае і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]