Даміян Васілевіч Шыбнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даміян Васілевіч Шыбнёў
Дата нараджэння 1881(1881)
Месца нараджэння Марыупаль, Расійская імперыя
Дата смерці 1930(1930)
Месца смерці Керч, УССР
Грамадзянства  Расійская імперыяСцяг СССР
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, нацюрморт, пейзаж, тэматычная карціна
Вучоба Мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў (1903), Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (1910)
Вядомыя працы «Нацюрморт з грэцкай вазай» (1910-я), «Жаночы партрэт» (1910-я), «Толя малюе» (1910-я)
Уплыў Павел Чысцякоў, Ілья Рэпін
Уплыў на Аляксандр Шыбнёў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даміян Васілевіч Шыбнёў (1881, Марыупаль, Расійская імперыя — 1930, Керч, УССР) — расійскі мастак-жывапісец, вучань Паўла Чысцякова і Іллі Рэпіна. Пачынальнік вялікай мастацкай дынастыі — бацька мастака Анатоля Шыбнёва, дзед мастака Яўгена Шыбнёва, прадзед мастака Аляксандра Шыбнёва[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Марыупалі у сям'і купца 2-й гільдыі. У 1889 годзе паступіў у Марыупальскуя Аляксандраўскую гімназію, якую скончыў у 1897. Па заканчэнні гімназіі паступіў у мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў, якое скончыў у 1903 годзе. Яго выкладчыкамі былі Д. Крайнеў, А. Іярыні, К. Кастандзі, Г. Ладыжэнскі. У 1910 скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Настаўнікамі яго былі Павел Чысцякоў і Ілья Рэпін. У 1906 годзе здзейсніў паездку ў Парыж для знаёмства з творамі імпрэсіяністаў.

У 1911 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу, па стане здароўя быў змушаны пасяліцца ў Керчы, дзе працаваў дырэктарам карціннай галерэі пры археалагічным музеі, выкладаў у гімназіі.

Работы захоўваюцца ў дзяржаўных калекцыях Керчы, Феадосіі, Саратава, Алматы, музеі-кватэры Ісака Бродскага ў Пецярбургу, прыватных зборах.

Сучасныя мастацкія крытыкі апісваюць творчасць Даміяна Шыбнёва як

з'яву вытанчанага і афарбаванага лёгкай меланхоліяй захаду класічнай культуры. Спалучаючы рысы сімвалізму, мадэрну і імпрэсіянізму, яго работы часам подобныя да чароўнага сну, хоць сюжэтна цалкам рэалістычныя. Мастак быў здольны бачыць і маляваць знешне някідкія імгненні жыцця, як каштоўнасць.[2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]