Данііл Ігаравіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Данііл Кавалёў
Поўнае імя Данііл Ігаравіч Кавалёў
Нарадзіўся 25 сакавіка 2001(2001-03-25)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 2 (0)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2020 Беларусь Дняпро (Магілёў) 3 (0)
2020   Беларусь Горкі 8 (2)
2021 Беларусь Смаргонь 5 (1)
2021—2022 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 12 (0)
2022 Беларусь Орша 8 (0)
2023 Беларусь Асіповічы 28 (2)
2024— Беларусь Паперпрам (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.

Данііл Кавалёў (нар. 25 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».

З’яўляецца пасынкам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзмітрыя Ігнаценкі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2018 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы сезона стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з мінскім «Дынама» (0:3).

У пачатку 2019 года перабраўся ў мінскае «Дынама»[2], дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Дняпро», часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Горак»[3].

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[4]. Спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў смаргонскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 года.

У жніўні 2022 года стаў іграком «Оршы», пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022[6]. У сакавіку 2023 года далучыўся да «Асіповічаў»[7]. У лютым 2024 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[8].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 Д1 Дняпро Беларусь 2 0
2019 дубль Дынама Беларусь 5 0
2020 (1) Д3 Дняпро Беларусь 3 0
2020 (2) Д3 Горкі Беларусь 8 2
2021 (1) Д1 Смаргонь Беларусь 5 1
2021 (2) Д2 Лакаматыў Беларусь 9 0
2022 (1) Д2 Лакаматыў Беларусь 3 0
2022 (2) Д2 Орша Беларусь 8 0
2023 Д2 Асіповічы Беларусь 28 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://championship.abff.by/players/620
  2. Даниил Ковалев сменил "Днепр" на столичное "Динамо" (руск.). football.by (6 сакавіка 2019). Праверана 22 лютага 2024.
  3. Даниил Ковалев отдан в аренду (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (31 ліпеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  4. Даниил Ковалев стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (16 лютага 2021). Праверана 22 лютага 2024.
  5. Масловский и Ковалев покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
  6. Петриков принял Сергей Лущан, "Локо" без Тимошенко и Теслюка, "Орша" остается с Игорем Чумаченко (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  7. Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (руск.). football.by (27 сакавіка 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  8. Даниил Ковалев пополнил ряды "Бумпрома" (руск.). football.by (18 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.