Джавані Батыста Крэспі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавані Батыста Крэспі
Дата нараджэння 23 снежня 1573[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1632(1632-10-23)[2][3][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, архітэктар, рысавальнік
Жанр партрэт
Уплыў на Мелькіёрэ Герардзіні[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Батыста Крэспі Іль Чэрана (італ.: Giovanni Battista Crespi; 23 снежня 1573, Чэрана — 23 кастрычніка 1632, Мілан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока, жывапісец, скульптар і архітэктар, працаваў у Мілане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і правінцыяльнага мастака Рафаэле Крэспі. Па здагадках бацька быў ягоным адзіным настаўнікам.

Сям’я бацькі перабралася ў мястэчка Чэрана. У 1591 годзе малады чалавек прыбыў у Мілан. Верагодна, ён меў нядрэнныя заробкі, бо тым жа 1591 годам датавана выплата мастаку за нейкую дэкаратыўную працу ў палацы Барамеа, дзе жыў багатыр Рэната Барамеа, брат кардынала Федэрыка Барамеа. Збудаванне палаца пацярпела на працягу стагоддзяў і яго дэкор захаваны ў фрагментах.

Мастака прыцягнулі да стварэння рэлігійнага жывапісу для шматлікіх храмаў у ламбардскай правінцыі. Крэспі вывучаў творы аўтарытэтных на той час мастакоў, якія працавалі ў Мілане, сярод іх творы маньерыста Пелегрына Цібальдзі (1257—1596) і Гаўдэнцыа Ферары (1575—1646). Цэнтрам маньерыстычнага жывапісу заставаўся і Мілан, які захоўваў мастацкія сувязі з мастакамі заальпійскіх дзяржаў. Сярод аўтарытэтаў таго часу — маньерыст, мастак Барталамеус Шпрангер (1546—1611), фламандзец па паходжанні.

Пры садзейнічанні кардынала Федэрыка Барамеа малады мастак адбыў у Рым на стажыроўку, наведаўшы таксама мастацкія цэнтры ў Балонні і ў Фларэнцыі. Пасля вяртання ў Мілан быў прыцягнуты да стварэння каласальнай скульптуры святога Карла Барамеа, захаваны яго малюнкі асобных частак скульптуры (якія перайшлі пасля ў калекцыі музея мастацтваў Метрапалітэн).

Ён стаў вядомым у Мілане і Ламбардыі рэлігійным мастаком, практычна ўкараняў устаноўкі Трыдэнцкага сабора ў рэлігійным жывапісе. У 1621 годзе яго прызначылі першым дырэктарам мастацкай акадэміі Амбразіяна, заснаванай кардыналам Федэрыка Барамеа.

Зноскі