Джонстан (атол)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атол Джонстан на карце
Атол Джонстан
Атол Джонстан
Неафіцыйны сцяг Джонстана

Атол Джо́нстан (англ.: Johnston Atoll) — незаселены атол у Ціхім акіяне, які належыць Злучаным Штатам Амерыкі. Плошча складае 2,67 км². Знаходзіцца за 717 марскіх міль на паўднёвы захад ад Ганалулу. У склад атола ўваходзяць чатыры астравы, самы вялікі з якіх — востраў Джонстана. Клімат экватарыяльны, вільготны. На атоле жывуць шматлікія марскія птушкі. Маюцца радовішчы гуана.

Шмат гадоў атол быў важнай часткай амерыканскай сістэмы абароны Ціхага акіяна. І ў нашы дні востраў кіруецца Агенцтвам атамнай абароны ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 годзе ЗША і Каралеўства Гаваі анексіравалі атол Джонстана, аднак толькі ЗША займаліся тут здабычай гуана да канца 1880-х гг. У 1926 годзе астравы Джонстана і Сэнд былі абвешчаныя прыроднай рэзервацыяй. У 1934 годзе на атоле з’явілася база ваенна-марскога флоту ЗША, а потым тут размясціліся ваенна-паветраныя сілы ЗША. У 1950-х і 1960-х гг. тут праводзіліся ядзерныя выпрабаванні.

Да 2000 года атол выкарыстоўваўся для захавання і пахавання хімічнай зброі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]