Джэймс Джордж Фрэзер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Джордж Фрэзер
James George Frazer
Дата нараджэння 1 студзеня 1854(1854-01-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1941(1941-05-07)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Daniel Frazer[d][3]
Жонка Lilly Frazer[d]
Род дзейнасці антраполаг, пісьменнік, гісторык, міфограф, класіцыст, багаслоў, фалькларыст, этнолаг, этнограф
Навуковая сфера антрапалогія, культуралогія, фальклор, гісторыя рэлігіі
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік William Robertson Smith[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Джордж Фрэзер (Фрэйзер) (Sir James George Frazer; 1 студзеня 1854, Глазга, Шатландыя - 7 мая 1941, Кембрыдж) — брытанскі антраполаг, культуролаг, фалькларыст і гісторык рэлігіі, прадстаўнік класічнай англійскай сацыяльнай антрапалогіі, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне татэмізма, магіі і трансфармацыі рэлігійных вераванняў на працягу гісторыі чалавецтва. Аўтар 12-томнай працы «Залатая галіна» («The Golden Bough»).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў адукацыю юрыста, але ніколі не займаўся юрыдычнай практыкай. На выбар кірунку яго навуковых даследаванняў аказала кніга Э. Б. Тайлара «Першабытная культура», пасля азнаямлення з якой Дж. Фрэзер вырашыў стаць антраполагам і паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Вучыўся таксама ва ўніверсітэце Глазга (Шатландыя).

У сваіх даследаванняў выкарыстоўваў параўнальны метад пры аналізе звычаяў і паўсядзённай жыццядзейнасці «прымітыўных народаў». Выкладаў сацыяльную антрапалогію ва ўніверсітэце Ліверпуля.

Меў шмат вышэйшых акадэмічных узнагарод, а ў 1914 атрымаў рыцарскую годнасць.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На працягу многіх гадоў Дж. Фрэзер займаўся даследаваннямі з'яў татэмізму і табу. Прытрымліваўся канцэпцыі т.зв. «псіхічнага адзінства», паводле якой універсальнае падабенства праяў чалавечага розуму з'яўляецца важнейшым фактарам эвалюцыі чалавецтва. Ва ўспрыманні Дж. Фрэзера антрапалогія — гэта «навука аб чалавечых пачатках». Найбольш вядомая праца Дж. Фрэзера «Залатая галіна», у якой сістэматызаваны фактычны матэрыял пра першабытнкю магію, міфалогіі, татэмізм, анімізм, табу, рэлігійныя вераванні, фальклор і звычаі розных народаў. Яна была ўпершыню апублікавана ў 1890, а пазней была перакладзена на мноства моў свету. Сярод іншых значных прац — «Татэмізм і экзагамія» (1910), «Фальклор у Старым Запавеце» (1918), «Галава Гаргоны» (1918).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Татэмізм = Totemism. — 1887.
  • Залатая галіна: даследаванне магіі і рэлігіі = The Golden Bough: a Study in Magic and Religion. — 1890. (1-е выданне)
  • Паўсаній. Апісанні Грэцыі = Descriptions of Greece. — 1897. (пераклад і каментары)
  • Залатая галіна = The Golden Bough. — 1900. (2-е выданне)
  • Psyche's Task. — London: Macmillan, 1909.
  • Татэмізм і экзагамія = Totemism and Exogamy. — 1910.
  • Залатая галіна = The Golden Bough. — 1906-15. (3-е выданне)
  • Вера ў неўміручасць і шанаванне памерлых = The Belief in Immortality and the Worship of the Dead. — 1913-24.
  • Фальклор у Старым запавеце = Folk-lore in the Old Testament. — 1918.
  • Apollodorus: the Library. — 1921.
  • Шанаванне прыроды = The Worship of Nature. — 1926.
  • Галава Гаргоны = The Gorgon’s Head and other Literary Pieces. — 1927.
  • Чалавек, Бог і неўміручасць = Man, God, and Immortality. — 1927.
  • Адвакат д'ябла = Devil’s Advocate. — 1928.
  • Авідзій. Фасты = Fasti. — 1929. (пераклад)
  • Міфы пра паходжанне агню = Myths of the Origin of Fire. — 1930.
  • Страх смерці ў прымітыўных рэлігіях = The Fear of the Dead in Primitive Religion. — 1933-36.
  • Стварэнне і эвалюцыя прымітыўных касмагоній і інш. твора = Creation and Evolution in Primitive Cosmogenies, and Other Pieces. — 1935.

Зноскі

  1. а б J. G. Frazer // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б J.G. Frazer // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Robert Ackerman Frazer, James G. // Encyclopedia of Religion. — 2005. — Т. 5. — С. 3190—3193. — ISBN 0-02-865738-1.
  • John B. Vickery. The Literary Impact of «The Golden Bough». — Princeton, 1973.
  • Robert Fraser. The Making of «The Golden Bough». — London, 1990.
  • Robert Ackerman. J. G. Frazer: his life and work. — Cambridge: Cambridge University Press, 1987. — ISBN 0-521-34093-4.
  • Robert Ackerman J. G. Frazer and the Jews // Religion. — 1992. — № 22. — С. 135-­150.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]