Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Прышчэпа
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа
Нарадзіўся 21 чэрвеня 2001(2001-06-21)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Ротар
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Мінск 36 (0)
2019   Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
2021—2023 Расія Крылы Саветаў (Самара) 4 (0)
2021   Расія Крылы Саветаў-2 (Самара) 5 (0)
2022   Расія Велес (Масква) 30 (1)
2023   Расія Ротар (Валгаград) 10 (0)
2023— Расія Ротар (Валгаград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Дзмітрый Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу[3]. У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»[4]. У сезоне 2020 быў іграком стартавага складу «Мінска».

У студзені 2021 года, пакінуўшы «Мінск», адправіўся на прагляд у самарскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантракт[5]. З’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клуба ў ПФЛ. Па выніках сезона 2020/21 «Крылы Саветаў» выйшлі ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.

У студзені 2022 года адправіўся на турэцкі збор з маскоўскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста[6]. У студзені 2023 года на правах арэнды перайшоў у валгаградскі «Ротар»[7]. У чэрвені 2023 года падпісаў з валгаградскім клубам паўнавартасны кантракт[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліне быў выдалены.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск Беларусь 7 1
2018 Д1 Мінск Беларусь 1 0
2019 (1) Д1 Мінск Беларусь 13 0
2019/20 (1) мол. Зеніт Расія 6 0
2020 Д1 Мінск Беларусь 22 0
2020/21 (2) Д2 Крылы Саветаў Расія 4 0
2020/21 (2) Д3 Крылы Саветаў-2 Расія 5 0
2021/22 (1) Д1 Крылы Саветаў Расія 0 0
2021/22 (2) Д2 Велес Расія 12 0
2022/23 (1) Д2 Велес Расія 18 1
2022/23 (2) Д3 Ротар Расія 10 0

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]