Дзьюла Багі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дьюла Багі
Baghy Gyula
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jobo
Дата нараджэння 13 студзеня 1891(1891-01-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1967(1967-03-18)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці акцёр, раманіст, паэт, выдавец, эсперантыст, пісьменнік
Жанр лірыка, сатыра
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзью́ла Ба́гі (венг.: Baghy Gyula, па эсперанта звычайна падпісваўся эсперантызаванай формай імя Julio, выкарыстоўваў псеўданім Jobo; 13 студзеня 1891, Сегед — 18 сакавіка 1967, Будапешт) — выдатны венгерскі эсперантыст, вядомы паэт і празаік на мове эсперанта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Д. Багі нарадзіўся 13 студзеня 1891 у горадзе Сегед у тэатральнай сям'і: яго бацька быў акцёрам, а маці працавала ў тэатры суфлёрам. Пасля заканчэння школы Дьюла паследваў за бацькамі, да пачатка вайны ён працаваў акцёрам і рэжысёрам. З эсперанта Д. Багі пазнаёміўся ў 1911 годзе. Першая сусветная вайна спыніла яго акцёрскую кар'еру. Каля шасці гадоў ён правёў у сібірскіх лагерах для ваеннапалонных, дзе веў актыўную эсперанта-дзейнасць, арганізуючы курсы эсперанта і міжнародную перапіску (потым ён апіша гэтыя падзеі ў некаторых сваіх творах). Пасля вяртання ў Венгрыю да самой смерці ён быў адным з вядучых дзеячаў міжнароднага эсперанта-руха: арганізоўваў курсы, займаў кіруючыя пасты ў некаторых арганізацыях, супрацоўнічаў з літаратурнымі часопісамі, быў адным з рэдактараў уплывовага эсперанта-часопіса «Літаратурны свет» (эспер.: Literatura mondo). Памёр 18 сакавіка 1967, у Будапешце.

Эсперанта-дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на сваю актыўную арганізацыйную дзейнасць, Д. Багі дабіўся вядомасці ў першую чаргу як паэт і празаік. Яго творы характэрызуюцца ідэалізмам і чалавекалюбствам; яго дэвізам было наступнае сцвярджэнне: «Любоў стварае свет, свет захоўвае чалавечнасць, чалавечнасць — гэта вышэйшы ідэал». Акрамя гэтага, у асобных яго творах ён выступае і як тонкі сатырык, і як цікавы мысляр. Шмат у чым яго погляды адпавядалі «унутранай ідэе» эсперанта і знаходзілі шырокую падтрымку сярод простых эсперантыстаў.

Багі, якога ласкава называлі Татай, выразіў тыя пачуцці, якія з самага пачатку былі каштоўнымі для ўсіх эсперантыстаў… Ён прзбягаў сувязі з вядомымі палітыка-ідэалагічгымі пазіцыямі і такім чынам дапамог сярэднестатыстычнаму эсператнысту, які быў далёкі ад палітыкі, звязаць сябе з яго ідэалам чалавечага братэрства.

— У. Лінс (нямецкі гісторык, аўтар некалькіх твораў аб гісторыі эсперанта)

Д. Багі з'яўляецца аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, аповесцяў, раманаў, падручнікаў эсперанта, тэатральных твораў. На шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў ён прымаў удзел у тэатральных пастаноўках, шмат з якіх рэжысаваў сам. Быў членам Акадэміі эсперанта Яго вучэбная аповесць «Зялёнае сэрца» (эспер.: La verda koro; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці як больш шырока, як "сэрца, напоўненае гуманізмам) да нашага часу з'яўляецца адным з найбольш папулярных падручнікаў эсперанта. Стыль твораў Д. Багі адрозніваецца прастатой і зразумеласцю. Ён быў прыхільнікам «простага» эсперанта і актыўна палемізаваў з прыхільнікамі «багатага» эсперанта, якія ўводзілі шматлікія неалагізмы (адным з такіх апанентаў Багі быў другі выдатны венгерскі эсперантыст Кальман Калачай, з якім Багі тым не мень актыўна супрацоўнічаў).

Менавіта згодна з ініцыятывай Д. Багі 15 снежня (дзень нараджэння ініцыятара эсперанта Лазара Заменгофа) адзначаецца эсперантыстамі яшчэ і як Дзень эсперантамоўнай кнігі.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Група аўстра-венгерскіх палонных каля барака, 1915 год. Фота С. М. Пракудзіна-Горскага
Магіла Д. Багі ў Будапешце

У ніжэйпрыведзеным спіске азначаны толькі год першага выдання. Большасць твораў Д. Багі шматразова перавыдаваліся; некаторыя перакладзены на нацыянальныя мовы.

  • «Preter la vivo» (Міма жыцця, паэтычны зборнік; 1922)
  • «Viktimoj» (Ахвяры, раман; 1925) — раман апавядаючы аб жыцці ваеннапалонных у Сібіры, раман шмат у чым аўабіяграфічны
  • «Pilgrimo» (Пілігрым, паэтычны зборнік; 1926)
  • «Dancu, marionetoj» (Таньчыце, марыянеткі, зборнік апавяданняў; 1927)
  • «Migranta plumo» (Блукаючае пяро, апавяданні і вершы, пераклады; 1929) — у гэтым зборніку Д. Багі асцярожна эксперыментуе з формамі і паэтычнай мовай.
  • «Hura» (Ура, раман; 1930)- сатырычны і часткова утапічны твор, які нярэдка прызнаеццанайбольш выдатным творам Д. Багі. Аўтра планаваў напісаць працяг пад назвай «Insulo de Espero» (Востраў надзеі), але чарнавікі былі страчаны падчас Другой сусветнай вайны.
  • «Printempo en la aŭtuno» (Вясна восенню, раман; 1931 лірычны твор аб першым каханні)
  • «La vagabondo kantas» (Бадзяга спявае, паэтычны зборнік, 1933)
  • «Verdaj donkiĥotoj» (Зялёныя Данкіхоты, зборнік апавяданняў і скетчаў; 1933; слова «зялёныя» з'яўляецца каннатацыяй да «Унутранай ідэі» эсперанта)
  • «Sur sanga tero» (На акрываўленай зямлі, раман; 1933) — працяг і распрацоўка рамана «Viktimoj»
  • «La Teatra korbo» (Тэатральны кошык, невялікія замалёўкі; 1934)
  • «La verda koro» (Зялёнае сэрца, вучэбная аповесць для пачынаючых; 1937; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці «сэрца, напоўненае гуманізмам») — аўтабіяграфічная аповесць аб падзеях Грамадзянскай вайны на Далёкім Усходзе. аповесць напісана спецыяльна для пачынаючых эсперантыстаў і выкарыстоўвае спачатку просты, але паступова ўдакладняючыся адглавы да главы граматычны і лексічны матэрыял; вытрымала шмат перавыданняў і з'яўляецца папулярнай і зараз.
  • Sonĝe sub pomarbo (У мроях пад яблыняй, лірычная трохактная вершаваная камедыя ; 1958)
  • «Koloroj» (Колеры, апавяданні; 1960)
  • «Aŭtuna foliaro» (Асенняя лістоота, паэтычны зботнік; 1965)
  • «Ĉielarko» (Вясёлка, казкі ў вершах, 1966)
  • «En maskobalo» (На маскарадзе, пяць невялікіх тэатрадьных твораў; 1977)

Зноскі

  1. а б в г Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 26 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]