Дзівінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзівінскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Дзівін
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 8 жніўня 1959
Вышыня
над узроўнем мора
143 м[1]

Дзі́вінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дзівін.

12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 11 сельсаветаў: Верхалескі, Дзівінскі, Лелікаўскі, Навасёлкаўскі, Осаўскі, Павіццеўскі, Радастаўскі, Хабовіцкі, Чарнянскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі.

16 ліпеня 1954 г. Лелікаўскі, Чэмерскі і Ягмінавіцкі сельсаветы скасаваны, у склад раёна з Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[2].

8 жніўня 1959 г. раён скасаваны. Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы перададзены ў Кобрынскі раён, Радастаўскі — у Драгічынскі, Осаўскі і Чэрнінскі — у Маларыцкі раёны.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзівінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 514. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.