Дзіцячая музычная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіцячая музычная школа імя Растраповіча. Масква, Чусоўская вуліца.

Дзіцячая музычная школа (ДМШ) — навучальная ўстанова, у якой дзеці, навучэнцы ў звычайных агульнаадукацыйных школах, дадаткова атрымліваюць музычныя веды і навыкі. Вучні ДМШ навучаюцца ігры на музычным інструменце, а таксама спевам, асноўным музычна-тэарэтычным дысцыплінам (сальфеджыа і элементарнай тэорыі музыкі), вывучаюць гісторыю музыкі. ДМШ з’яўляюцца першай ступенню музычнай адукацыі і выхоўваюць культурных музыкантаў-аматараў, а прафесійна адораных вучняў рыхтуюць для паступлення ў адпаведныя ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (УССА) — музычныя вучылішчы або музычныя каледжы.

Адмысловыя ДМШ-дзесяцігодкі, што існуюць, зазвычай, пры кансерваторыях, аб’ядноўваюць у сваіх навучальных планах агульнаадукацыйныя і музычныя прадметы, і рыхтуюць сваіх вучняў для паступлення ў кансерваторыю (прыкладам, Цэнтральная сярэдняя спецыяльная школа пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага).

У музычных школах вывучаюць таксама музычную літаратуру.