Днепрапятроўская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Днепрапятроўская вобласць
Дніпропетровська вобласць
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Уключае 7 раёна
Адміністрацыйны цэнтр Дніпро
Найбуйнейшыя гарады Кам’янскэ, Крывы Рог
Марганец,
Новамаскоўск, Паўлаград
Дата ўтварэння 17 лютага 1939 г.
Кіраўнік Serhiy Lysak[d]
Насельніцтва
  • 3 096 485 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Плошча 31,914 тыс.
Днепрапятроўская вобласць на карце
Днепрапятроўская вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-12
Тэлефонны код +38 056
Інтэрнэт-дамен dnepropetrovsk.ua; dp.ua
Код аўтам. нумароў AE
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Днепрапятроўская вобласць (укр.: Дніпропетровська область) — вобласць у цэнтральнай частцы Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сляды чалавека разумнага на тэрыторыі вобласці датуюцца раннім палеалітам. У XI—XIII стагоддзях частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад Палавецкай зямлі.

У Новы час вялікая частка вобласці ставілася да т.зв. Дзікага Поля, насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў, якія знаходзіліся пад кантролем Крымскага ханства.

У выніку руска-турэцкай мірнай дамовы 1774 года землі ў ніжняй плыні Дняпра ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. З гэтага моманту пачалося засяленне гэтых месцаў аселымі жыхарамі. Акрамя вялікаросаў і ўкраінцаў сярод новых пасяленцаў былі і нямецкія каланісты. Тэрыторыя вобласці ўвайшла ў т.зв. «рысу аселасці», таму ў гарадах пасялілася значная колькасць яўрэяў, прыязджаўшых сюды з заходніх губерняў.

У канцы XVIII стагоддзя новыя землі былі падзеленыя на губерні. У 1783 годзе была утворана Екацярынаўская губерня, на тэрыторыі якой размяшчаецца цяпер некалькі абласцей, у тым ліку і Днепрапятроўская вобласць Украіны.

У гады Грамадзянскай вайны тэрыторыя вобласці стала арэнай упартых баёў. Сярод сялянскага насельніцтва вялікую папулярнасць атрымалі ідэі анархізму. У вёсцы Гуляй-Поле (цяпер Запарожскай вобласці) з 1917 па 1920 гады размяшчаўся цэнтр Сялянскага паўстанцкага войска (махноўцаў).

27 лютага 1932 года ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы была ўтворана Днепрапятроўская вобласць (адна з пяці першых абласцей УССР). Яе тэрыторыя значна адрознівалася ад сучаснай Днепрапятроўскай вобласці, уключаючы тэрыторыю сучасных Запарожскай, паўночнай часткі Херсонскай і ўсходняй часткі Данецкай абласцей.

17 ліпеня 1932 года са складу Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцей была вылучаная Данецкая вобласць. 10 студзеня 1939 года са складу Днепрапятроўскай вобласці вылучаная Запарожская вобласць і тэрыторыя вобласці была зафіксаваная ў сучасных межах.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць прадстаўляе сабой буйны цэнтр металургіі Украіны (Дніпро, Крывы Рог, Кам’янскэ, Нікапаль), машынабудавання (у тым ліку авіякасмічнага, транспартнага), хімічнай, горназдабываючай (гл.Крыварожскі жалезарудны басейн), вугальнай прамысловасці. Развітыя транспарт, гандаль, банкі, сельская гаспадарка (пшаніца, сланечнік). Вобласць прэтэндуе на статус эканамічнага лакаматыва Украіны.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі