Дрот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маток сталістага дроту
Калючы дрот

Дрот — металічная нітка, шнур.

Дрот звычайна круглага, радзей — шасцівугольнага, квадратнага, трапецападобнага або авальнага сячэння са сталі, алюмінія, медзі, нікеля, тытана, цынку, іх сплаваў і іншых металаў. Выпускаюць таксама біметалічны і поліметалічны дрот.

Дрот атрымліваецца шляхам працяжкі (валачэння) праз паслядоўна памяншальныя адтуліны. Дрот выпускаецца рознага дыяметру (да дзясяткаў міліметраў). Дрот выкарыстоўваецца для вырабу электрычных правадоў, метызаў, спружын, тэрмапар, электродаў, электронных прыбораў і інш.