Дунша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дунша
кіт. 東沙島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1,74 км²
Размяшчэнне
20°41′09″ пн. ш. 116°47′33″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Дунша (Кітай)
Дунша
Дунша
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дунша (кіт.: 東沙島), або Пратас (кіт.: 東沙群島) — каралавы атол на поўначы Паўднёва-Кітайскага мора. Уваходзіць у склад Тайваня. На атол таксама прэтэндуе Кітайская Народная Рэспубліка. Агульная плошча — 1,74 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол Дунша месціцца ў 241 км на паўднёвы ўсход ад узбярэжжа кітайскай правінцыі Гуандун, 320 км на паўднёвы ўсход ад Ганконга і ў 426 км на паўднёвы захад ад паўднёвага ўзбярэжжа Тайваня. Уяўляе сабою групу невялікіх астраўкоў і рыфаў, што атачаюць шырокую лагуну (64 га). Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 21,7°C у студзені да 29,6°C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1346,3 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Берагі

Адносна невялікая частка сушы, што ўзвышаецца над узроўнем мора, пакрыта хмызнякамі і дрэвамі. Астатняя суша вельмі нізкая, падчас тайфунаў затапляецца, складаецца з белых пясчаных водмеляў. Найбольш каштоўныя абразчыкі флорысунічнае дрэва, какосавая пальма, дзікі шпінат.

Наземная фаўна бедная, прадстаўлена казуркамі, малюскамі і марскімі птушкамі. Значна болей багатая навакольная падводная фаўна. Каралавыя рыфы Дунша насяляюць каля 500 відаў рыб, тут шмат крабаў і ігласкурых.

У 2007 г. атол Дунша быў абвешчаны нацыянальным паркам, яго прырода знаходзіцца пад аховай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што першая пісьмовая ўзгадка пра атол Дунша з'явілася ў XV ст. у запісах экспедыцыі Чжэн Хэ . У 1712 г. ён быў фармальна далучаны да імперыі Цын. У 1860-я гг. брытанская каланіяльная адміністрацыя Ганконга разглядала план анексіі астравоў для будаўніцтва маяка.

Кітайскія рыбакі пачалі асвойваць атол у другой палове XIX ст. Яны здабывалі рыбу і водарасці. Аднак у 1907 г. Дунша быў захоплены японскім прамыслоўцам Нісідзава Ёсіхару, які зруйнаваў пабудовы кітайскіх рыбакоў і збіраўся пачаць здабычу фасфатаў. Толькі пасля двухгадовых дыпламатычных перагавораў улады Гуандуна здолелі выкупіць атол за 150 тысяч срэбраных долараў.

Пасля II Сусветнай вайны Дунша ўвайшоў у склад Тайваня. Тут быў размешчаны ваенны гарнізон. Прысутнасць ваенных захоўваецца нягледзячы на абвяшчэнне атола ў 2007 г. нацыянальным паркам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]