Ды (басейн Паўночнага мора)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ды
англ. River Dee, гэльск. 
Характарыстыка
Даўжыня 154 км
Басейн 2 100 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Плато Карнгармс, Шатландскае высакагор'е
 • Каардынаты 57°04′01,50″ пн. ш. 3°44′22,70″ з. д.HGЯO
Вусце Паўночнае мора
 • Каардынаты 57°08′31,60″ пн. ш. 2°04′04,40″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўночнае мора

Краіна
Рэгіён Шатландыя
physical
Ды (басейн Паўночнага мора)
Ды (басейн Паўночнага мора)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ды (англ.: Dee, шатл. гэл.: ) — рака даўжынёй каля 154 км у паўночна-ўсходняй Шатландыі, у вобласці Абердзіншыр.

Выток ракі знаходзіцца на плато Карнгармс ва ўсходняй частцы Шатландскага высакагор'я. У верхнім цячэнні Ды працякае па гарыстай мясцовасці, а недалёка ад мястэчка Брэймар перапады вышынь стварылі на рацэ каскад невялікіх вадаспадаў, вядомы пад назвай Лін-оф-Ды. Далей Ды працякае практычна строга на ўсход па тэрыторыі гістарычнай вобласці Мар і абміне замак Балмарал, адну з рэзідэнцый англійскіх каралёў. У гэтым рэгіёне берагі ракі адрозніваюцца асаблівай маляўнічасцю, што спрыяла ператварэнню гэтай часткі даліны ракі ў папулярную зону летняга адпачынку. Ніжэй па цячэнні размешчаны горад Абайн, а ў вусці — Абердзін, найбуйнейшы горад паўночна-ўсходняй Шатландыі.

Рака Ды ўяўляе таксама цікавасць для рыбалоўства: у сярэднім цячэнні шмат ласося.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]