Дэвід Вайнленд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Вайнленд
англ.: David J. Wineland
Дата нараджэння 24 лютага 1944(1944-02-24)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера оптыка, квантавая механіка
Месца працы NIST,
Універсітэт штата Каларада[en]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Норман Рамзей
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.

Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990 — Прэмія Дэвісана-Джэрмера
  • 1990 — Прэмія Мегерса
  • 1996 — Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы
  • 1998 — Прэмія Рабі
  • 2001 — Прэмія Артура Шаўлава
  • 2007 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
  • 2008 — Прэмія Герберта Вальтэра
  • 2010 — Медаль Бенджаміна Франкліна
  • 2012 — Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)

Зноскі

  1. David Wineland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Jeffrey Wineland // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г https://physics.uoregon.edu/profile/djw34/