Дэйр-эз-Зор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэйр-эз-Зор
араб. دير الزور‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
210 м
Насельніцтва
  • 271 800 чал. (2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
051
Дэйр-эз-Зор на карце Сірыі
Дэйр-эз-Зор (Сірыя)
Дэйр-эз-Зор
Дэйр-эз-Зор (Сірыя)
Дэйр-эз-Зор

Дэйр-эз-Зор[2] — горад на паўночным усходзе Сірыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы. Размешчаны на правым беразе ракі Еўфрат. Транспартны вузел на рачным шляху Эр-Рака — Багдад і аўтатрасе Пальміра — Фадгамі. За 432 км ад Дамаска, за 320 км ад Алепа. Да грамадзянскай вайны ў Сірыі горад называлі Жамчужынай пустыні. У ходзе вайны ён цярпеў сур’ёзныя разбурэнні. Паводле дадзеных перапісу 2004 года насельніцтва горада налічвала каля 212 тысяч чалавек. За час баявых дзеянняў значная доля жыхароў пакінула горад. За 85 км на паўднёвы ўсход ад горада знаходзіцца археалагічны помнік Дура-Эўрапос — рымская крэпасць на Еўфраце, за 120 км у тым жа кірунку — рэшткі старажытнага горада Мары. У эпоху Рымскай імперыі быў важным гандлёвым цэнтрам паміж Рымам і Індыяй.

Зноскі

  1. https://archive.ph/20120731082600/http://www.cbssyr.org/new%20web%20site/General_census/census_2004/NH/TAB09-1-2004.htm
  2. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).