Дэманстратыўнае спажыванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэманстратыўнае або Паказное спажыванне — набыццё тавараў і паслуг галоўным чынам з мэтай паказу даходаў і багацця. З пункту гледжання дэманстратыўнага спажыўца, такія паводзіны з'яўляецца сродкам дасягнення або падтрымання пэўнага сацыяльнага статусу.

Акрамя таго, існуе больш спецыялізаваны тэрмін «Invidious consumption», што азначае спажыванне з наўмыснай мэтай выклікаць пачуццё зайздрасці.

Тэрмін «дэманстратыўнае спажыванне» быў уведзены эканамістам і сацыёлягам Торстэйнам Вебленам у кнізе «Тэорыя незанятага класа»[1]. Веблен выкарыстоўваў гэты тэрмін для апісання асаблівасцяў паводзін нуварышаў - класа, які вылучыўся ў XIX стагоддзі ў выніку акумулявання капіталу падчас другой прамысловай рэвалюцыі. У гэтым кантэксце прымяненне тэрміна звужалася да членаў вышэйшага класа, якія выкарыстоўвалі сваё велізарнае багацце для дэкларацыі сваёй сацыяльнай улады, рэальнай ці ўяўнай.

Зноскі

  1. Veblen, Thorstein. (1899) Theory of the Leisure Class: An Economic Study in the Evolution of Institutions. New York: Macmillan. 400 pp., also: 1994 Dover paperback edition, ISBN 0-486-28062-4, 1994 Penguin Classics edition, ISBN 0-14-018795-2.