Елісейскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Елісейскі палац
фр.: Palais de l'Élysée
Выгляд на палац з парку
Выгляд на палац з парку
48°52′13″ пн. ш. 2°18′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і класіцызм
Архітэктар Арман Клод Мале[d]
Дата заснавання 1722
Сайт elysee.fr (фр.)
elysee.fr/en/ (англ.)
elysee.fr/de/ (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елісе́йскі пала́ц (фр.: Palais de l'Élysée) — рэзідэнцыя прэзідэнта Французскай рэспублікі ў Парыжы (VIII акруга, Фабур Сент-Анарэ, д. 55, недалёка ад Елісейскіх Палёў). У Елісейскім палацы адбываюцца таксама пасяджэнні Савета міністраў Францыі. У садах палаца ўвечары 14 ліпеня (раней Дзень узяцця Бастыліі) ладзяцца святкаванні з нагоды дня Французскай рэспублікі.

У Елісейскім палацы прэзідэнт прымае кіраўнікоў замежных дзяржаў, з ганаровай вартай Рэспубліканскай гвардыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брама палаца

Будынак будаваўся для графа Эўро з сямейства Латур д'Авернь і яго жонкі (народжанай Кроза) як фешэнэбельны сталічны асабняк (hôtel de l'Élysée) архітэктарам Арман-Клодам Мале ў 17181722 у стылі Рэгенцтва. Пасля смерці графа ў 1753 г. набыты Людовікам XV для маркізы дэ Пампадур, а пасля яе смерці ў 1764 годзе перайшоў да далёкіх сваякоў караля.

Пры Напалеоне I упершыню выкарыстоўваўся для патрэб урада. У 1816 г. набыты Людовікам XVIII. У 1848 зроблены афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Другой рэспублікі Луі Напалеона Банапарта, які ў 1852 г. абвясціў сябе імператарам Напалеонам III і заняў звычайную манархавую рэзідэнцыю ў Цюільры. Сам жа Елісейскі палац быў перабудаваны па распараджэнню імператара ў 18531867 архітэктарам Лакруа, і з таго часу яго вонкавы выгляд не мяняўся.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]