Жабер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жабер
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 148 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751644
Паштовы індэкс
225620
Аўтамабільны код
1
Жабер на карце Беларусі ±
Жабер (Беларусь)
Жабер
Жабер (Брэсцкая вобласць)
Жабер

Жа́бер[1] (трансліт.: Žabier, руск.: Жабер) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хомскага сельсавета.

У 1940—1954 гадах цэнтр Жаберскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1546 годзе, калі Станіслаў Некрашэвіч запісаў «маёнтак Жабер з мястэчкам Хомскам» сваёй жонцы. Тым часам Жабер быў «дваром», т.б. не меў значных умацаванняў, і толькі адміністрацыйным цэнтрам маёнтка.[2]

«Дваром» Жабер заставаўся да 2-й паловы XVII ст., тады Жаберскі маёнтак належаў князям Дольскім і Язерскім, часткова быў застаўлены шляхцічу Войцеху Чарвінскаму. У «двары» было два свірны, пограб і бровар.[3]

Калі ў сакавіку 1660 года атрад войскаў І. Хаванскага спаліў суседні Хомск, мясцовы шляхціч Дамінік Эйсмант, быўшы ў канфлікце з Войцехам Чарвінскім, 16 сакавіка 1660 года з 20 сваімі людзьмі пад выглядам маскавітаў з крыкам: «Рубі! Рубі!», — захапіў «двор». Пры гэтым ледзь не загінуў слуга Чарвінскага — Навіцкі, калі кінуўся ратавацца праз раку.[3]

У 2-й палове XVII ст. Жаберскі маёнтак быў сканцэнтраваны кн. Я. К. Дольскім. Станам на 1677 год агулам у гэтым маёнтку кн. Дольскага падаткаабкладанымі лічылася 422 падданыя, з улікам неабкладаных і дзяцей агулам магло быць болей за 1000 чалавек.[4]

Там жа часам на месцы старога «двара» князь Я. К. Дольскі пабудаваў Жаберскі замак. Замак у Жаберы быў сталай рэзідэнцыя князя ў канцы XVII ст., потым яго ўдавы кн. Ганны, а пасля яе смерці — зяця кн. М. С. Вішнявецкага, мужа іх адзінай спадчыніцы, дачкі Кацярыны. Князь М. С. Вішнявецкі яшчэ болей умацаваў і азброіў замак, але ён быў разбураны шведамі падчас Паўноўчнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе і пазней не аднаўляўся.[4]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

За 3 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца колішні замак Дольскіх і Вішнявецкіх (XVII—XVIII ст.).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—127.
  3. а б Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 127—128.
  4. а б Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 128.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—140.
  • Ткачоў М. Жабер // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 4 / АН БССР. Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл. — С. 397.
  • Ліневіч С. Як шляхціц Эйсмант прыкінуўся маскоўцам // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 86-88. ISBN 2617—2305

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]