Жан Кар’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Кар’е
фр.: Jean Carrier

Дзейнасць рэлігійны дзеяч
Нараджэнне каля 1370
Смерць 1437

Жан Кар’е (фр.: Jean Carrier), або Бенедыкт XIV II (лац.: Benedictus Quartus Decimus, прыблізна 13701437) ― французскі рэлігійны дзеяч, прыхільнік антыпапы Бенедыкта XIII падчас Вялікай заходняй схізмы. Быў антыпапам у перыяд з 1429[1]1430 па 1433[2]1437[3] гады (наконт дакладных дат няма ўсеагульнага гістарычнага кансэнсусу), у перыяд пантыфікату Папаў Марціна V і Яўгена IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра Жана Кар'е ў крыніцах апісваюць яго як аднаго з кіраўнікоў паўстанцкага руху 1406 года супраць прызначэння Вітала дэ Кастэльмару Арцыбіскупам Тулузскім. Бунт дасягнуў сваёй мэты, бо ў яго выніку кафедру заняў П'ер Рават, які пазней стаў кардыналам у курыі антыпапы Бенедыкта XIII. Самога Жана Кар'е антыпапа таксама ўзнагародзіў пэўным чынам: напрыклад, у 1412 годзе Кар'е быў пастаўлены архідыяканам у Радэзе. З 1413 года належаў да кола дарадцаў графаў Арманьяк: спачатку Бернарда VII, а потым і Яна IV, яго сына.

Жан Кар'е (разам з графам Янам IV) заставаўся прыхільнікам антыпапы Бенедыкта XIII нават пасля Канстанцкага сабору. У 1420 годзе Кар'ер згадваецца ў буле Папы Марціна V як адзін асуджаных схізматыкаў. Варта адзначыць, што антыпапа Бенедыкт XIII, які пражываў у Пеньісколе, Каралеўства Арагон, да канца жыцця працягваў лічыць сябе законным і сапраўдным Папам. 27 лістапада 1422 года, за два дні да сваёй смерці, Бенедыкт XIII прызначыў Жана Кар'е кардыналам-прэсвітарам Санта-Стэфана-аль-Монтэ-Чэліа.

Зноскі

  1. Michael J. Walsh, The Conclave: A Sometimes Secret and Occasionally Bloody History of Papal Elections, (Canterbury Press, 2003), 106.
  2. Louis Salembier, The Great Schism of the West, (Keegan Paul, Trench, Trubner & Co., 1907), 357.
  3. Жан Кар’е на сайце «The Cardinals of The Holy Roman Church» Архівавана 31 кастрычніка 2010.