Жандармерыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жандармерыя (фр.: gendarmerie) — паліцыя, якая мае ваенную арганізацыю. Такога роду падраздзялення існавалі ў розны час і існуюць цяпер у шэрагу краін. Супрацоўнікі такіх падраздзяленняў завуцца жандарамі.

Французскія жандары
Італьянскія карабінеры
Байцы памежнай паліцыі Ізраіля

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Жандармерыя — першапачаткова фр.: gens d'armes — «людзі зброі» ці «ўзброеная світа», затым фр.: gent d'armes, якое з'яўляецца гульнёй словаў, у якой фр.: gent не толькі мае значэнне «людзі», але і скарачэннем ад фр.: gentil — «высакародны», з намёкам на высакароднасць саставу першапачатковай жандармерыі — першапачаткова «ўзброеная світа» французскага караля — гэта значыць каралеўская лейб-гвардыя, што складалася першапачаткова з цяжкаўзброеных рыцараў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1791 годзе французскі рэвалюцыйны ўрад, знішчыўшы ранейшую земскую паліцыю (maréchaussée), сфарміравала корпус жандараў для назірання за захаваннем парадку ў арміях і ўнутры дзяржавы.

Расія[правіць | правіць зыходнік]

У Расійскай імперыі жандармерыя была створана ў 1792 годзе ў Гатчыне ў складзе войскаў цэсарэвіча Паўла Пятровіча. У якасці паліцыі жандарскае падраздзяленне ў Расіі было створана ў 1815 годзе як Асобны корпус жандараў, існавала да 1917 года і скасавана Лютаўскай рэвалюцыяй.

У наш час[правіць | правіць зыходнік]

Такія падраздзяленні могуць па традыцыі насіць назву жандармерыя ці звацца інакш, выконваючы падобныя функцыі. Напрыклад, у Італіі, Малдове і Чылі яны завуцца карабінерамі, у Ізраілі — памежнай паліцыяй, а ў Беларусі — унутранымі войскамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]