Жукаў Барок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жукаў-Барок
Сядзіба Пяткевічаў на малюнку Н. Орды
Сядзіба Пяткевічаў на малюнку Н. Орды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Афіцыйная мова
Колькасць двароў
30
Насельніцтва
47 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222673
Аўтамабільны код
5
Жукаў-Барок на карце Беларусі ±
Жукаў Барок (Беларусь)
Жукаў Барок
Жукаў Барок (Мінская вобласць)
Жукаў Барок

Жу́каў Баро́к[1] (трансліт.: Žukaŭ Barok, руск.: Жуков Борок) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета. За 22 км ад Стоўбцаў. Насельніцтва 63 чалавек (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзілася на дарозе Мір — Мінск, як частцы асноўнага шляху з Заходняй Еўропы ў Маскву, каля пераправа цераз Нёман.

Уніяцкая царква вядомая з 80-х гг. XVII ст., знішчана ў 2-й палове XX ст.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вадзяны млын

Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлі (ва ўрочышчы «Залучча»), Юзэфе Кшыжаноўскай, Саламону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавета, спаленым у млыне нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

У вёсцы захаваўся млын. Сярод страчанай спадчыны Сядзіба Пяткевічаў  (руск.) і Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Вёсцы прысвечана паэма Адама Плуга «Жукаў Барок»[3]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі вядомы філосаф і мясцовы ўраджэнец Саламон Майман.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жуко́ў Баро́к, Жыко́барак
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Плуг Адам. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78-93

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пушкіна Я., Віцько Д. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў // Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]