Жывёлы-кампаньёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кошка і сабака — найбольш папулярныя жывёлы-кампаньёны

Жывёлы-кампаньёны (інакш свойскія гадаванцы, або свойскія любімцы)[1][2][3][4] — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння свойскіх жывёл, да якіх чалавек адчувае прыхільнасць і ўтрымлівае ў хатніх умовах без мэты атрымання даходу, у эстэтычных і выхаваўчых мэтах, а таксама сабакі-павадыры, паляўнічыя сабакі і лоўчыя птушкі. Такія свойскія жывёлы супрацьпастаўляюцца, такім чынам, сельскагаспадарчым жывёлам, якіх трымаюць для мяса-малочнай прадукцыі, шэрсці і г.д. і як рабочую скаціну.

Жывёлы, да якіх чалавек адчувае прыхільнасць і ўтрымлівае ў хатніх умовах без мэты атрымання даходу, у эстэтычных і выхаваўчых мэтах, а таксама сабакі-павадыры, паляўнічыя сабакі і лоўчыя птушкі.

Традыцыйнымі і найбольш распаўсюджанымі жывёламі-кампаньёнамі з’яўляюцца кошкі і сабакі. Радзей у якасці жывёл-кампаньёнаў сустракаюцца птушкі (галоўным чынам папугаі, канарэйкі і свойскія галубы), грызуны, рыбы. Яшчэ радзей жывёльнымі кампаньёнамі выступаюць малпы, лісы (два віды — прыручаная чорна-бурая лісіца і лісіца фенек), рэптыліі (сухапутныя чарапахі, радзей змеі, яшчаркі, кракадзілы) або членістаногія (напрыклад, павук-птушкаед, мадагаскарскі шыпячы таракан).

У пэўнай ступені жывёламі-кампаньёнамі можна таксама прызнаць і рабочую скаціну: каня, асла, вярблюда, сланаІндыі), а таксама ламуПаўднёвай Амерыцы). У многіх казках і былінах фігуруюць коні — нярэдка чароўныя — здольныя мець размаўляць з коннікам на чалавечай мове і надзеленыя не меншым інтэлектам, гэта значыць яны практычна з’яўляюцца паўнавартаснымі кампаньёнамі для вершнікаў, а не проста жывым транспартам. Коней у апошні час многія таксама сталі трымаць менавіта ў якасці жывёл-кампаньёнаў (у сучасным разуменні гэтага тэрміна). Традыцыя ж трымаць сланоў у гэтай якасці (напрыклад у якасці культавых жывёл) у Індыі даволі старажытная.

Найбольш папулярныя хатнія гадаванцы адрозніваюцца сваім талерантным стаўленнем да чалавека і гуллівым характарам, маюць прывабны знешні выгляд ці хораша спяваюць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Леанарда да Вінчы, Дама з гарнастаем

Жывёлы-кампаньёны сталі часткай чалавечай цывілізацыі даўно. У прыватнасці, сабакі яшчэ ў эпоху каменнага веку сталі кампаньёнамі людзей на паляванні. Кошка (паводле наяўных даных) была прыручана прыблізна 9500 гадоў назад. У гэты ж час былі прыручаны конь і вярблюд.

Адной з найстаражытных парод сабак, якую разводзілі як жывёл-кампаньёнаў, з’яўляецца пекінес. Паводле генетычных даследаванняў, эвалюцыйны ўзрост пекінеса складае каля 2000 гадоў.

Станоўчы ўплыў на здароўе гаспадароў[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што жывёла-кампаньён у доме спрыяльна адбіваецца на стане здароўя іх гаспадароў[5]. Наяўнасць у доме жывёлы-кампаньёна дапамагае зменшыць уздзеянне стрэсу для людзей, якія любяць прысутнасць жывёл у іх асяроддзі.

Так, выгульваючы сабаку, яе гаспадар фактычна займаецца фізічнымі практыкаваннямі і дыхае свежым паветрам, а акрамя таго ва ўмовах гарадскога асяроддзя такім чынам забяспечваецца сацыяльнае ўзаемадзеянне з іншымі гаспадарамі сабак, якія таксама выгульваюць сваіх сабак у адведзеных для гэтага месцах.

Некаторыя нядаўнія даследаванні (у Швецыі і Фінляндыі) паказваюць, што статыстыка захворванняў дзяцей у сем'ях, якія змяшчаюць хатніх гадаванцаў, ніжэй, чым у сем'ях, якія хатніх гадаванцаў не ўтрымліваюць; навукоўцы тлумачаць гэта актыўнымі этапамі фарміравання дзіцячага імунітэту, калі агрэсіўнае асяроддзе мікраарганізмаў жывёлы спрыяе з’яўленню ў дзіцяці шырокага спектра антыцелаў (хоць гэта, зразумела, усяго толькі тэорыя).

Акрамя таго, паводле меркаванняў некаторых гісторыкаў, прычынай маштабнай гібелі індзейцаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі ў паслякалумбавую эпоху было не прамое знішчэнне індзейскіх плямёнаў іспанцамі, а выміранне індзейцаў з прычыны занесеных еўрапейцамі хвароб: за тысячагоддзі ўтрымання свойскіх жывёл у еўрапейцаў з’явіўся імунітэт, якога не было ў індзейцаў, бо яны свойскіх жывёл не трымалі.

Зноскі

  1. Top Ten Most Popular Pets in the UK. Top-Ten-10.com. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 16 ліпеня 2010.
  2. Resources for Dogs, Cats, Horses, Birds, and other Companion Animals, Assistance Animals, & Special-Needs Animals. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. Companion Animal Vaccines(недаступная спасылка). Intervet/Schering-Plough Animal Health. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 16 ліпеня 2010.
  4. Companion Animals(недаступная спасылка). WSPA. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2008. Праверана 16 ліпеня 2010.
  5. The Health Benefits of Pets. US Government National Institute of Health. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 16-07-2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]