Жэмчуг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэмчуг
Жэмчуг з горада Тоба, Японія
Формула Араганіт і канхіялін
Колер Белы, жаўтаваты, серабрысты, залацісты, крэмавы, галубай, зялёны, чорны, шэры, ружовы
Колер рысы Белы
Бляск Перламутравы
Празрыстасць Які прасвечвае да непразрыстага
Цвёрдасць 3-4
Спайнасць Адсутнічае
Злом шкарлупісты
Шчыльнасць 2,60 - 2,78 г/см³
Паказчык пераламлення 1,52 - 1,66, у чорнага - 1,53 - 1,69

Жэмчуг, таксама Перл[1] — цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай або няправільнай формы, якія развіваюцца ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Слова жэмчуг кітайскага паходжання.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памерам ад дробных зярнят да галубінага яйца. Можа класіфікавацца як мінерал класа арганічных злучэнняў. Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (арганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-небудзь чужародным прадметам (пясчынкай, паразітам і інш.).

Здабываецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры-Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Венесуэлы. Прэснаводны жэмчуг з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі, у краінах Паўночнай Амерыкі. Вырошчваецца штучна.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Шануецца як каштоўны камень. Выкарыстоўваецца для вытворчасці ювелірных упрыгожванняў (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.

Зноскі

  1. Напісанне Жэмчуг і Перл у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.203, С.473.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]