Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
акт Кангрэса ЗША
«Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года»
Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022
Дзяржава: ЗША
Прыняцце: Сенатам ЗША 6 красавіка 2022
Палатай Прадстаўнікоў ЗША28 красавіка 2022
Прэзідэнтам ЗША 9 мая 2022
Галасаванне ніжняй палаты: Сімвал голасу «за» За 417,
Сімвал голасу «супраць» Супраць 10[1]
Падпісанне: Прэзідэнтам ЗША 9 мая 2022

Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года (англ.: Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022) — акт Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі, згодна з якім прэзідэнту ЗША надаюцца пашыраныя паўнамоцтвы па перадачы або прадастаўленні ў арэнду Украіне абаронных сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і іншых мэтаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае закон аб ленд-лізе для Украіны, 9 мая 2022.

У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[2]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон[3].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна з ЗША ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.

«За» прагаласавала 220 членаў Палаты прадстаўнікоў , 205 — «супраць». Пасля прыняцця закона кіраўнік Белага дома абавязаны на працягу 60 дзён усталяваць паскораныя працэдуры дастаўкі прадукцыі.

Закон аб ленд-лізе дазваляе значна паскорыць пастаўкі Украіне ўзбраення, транспарту, харчавання і дапамогі з ЗША[4]. Але на практыцы гэты механізм не быў задзейнічаны.

З кастрычніка 2023 года закон страціў моц[5].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў уладзе Злучаных Штатаў Амерыкі за прыняцце праграмы ленд-лізу, якая прадугледжвае спрашчэнне ваеннай дапамогі Украіне. Ён назваў праграмы замежнай падтрымкі Украіны доказам таго, што «свабода і цяпер умее абараняцца ад тыраніі»[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]