Залаэгерсег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Залаэгерсег
Zalaegerszeg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Медзье
Каардынаты
Мэр
Золтан Балаіч
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Эгерсег
Плошча
102,41 км²
Вышыня цэнтра
166 ± 1 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
59 275 чалавек (2014)
Шчыльнасць
603,94 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36) 092
Паштовы індэкс
8900
Афіцыйны сайт
Залаэгерсег на карце Венгрыі
Залаэгерсег (Венгрыя)
Залаэгерсег
Залаэгерсег
Касцёл Святой Марыі Магдаліны

За́лаэгерсег (венг.: Zalaegerszeg) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Зала. Насельніцтва 59 275[1] чал. (на 1 студзеня 2014 г.)

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Залаэгерсег размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна за 200 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 35 кіламетраў на паўночны захад ад заходняга ўскрайка возера Балатан. Прыкладна за 40 кіламетраў на захад праходзіць граніца з Аўстрыяй і Славеніяй. У горадзе ёсць чыгуначная станцыя. Праз Залаэгерсег праходзіць аўтадарога Е65 Вашвар — Залаэгерсег — Надзьканіжа. Залаэгерсег стаіць на рацэ Зала (басейн Балатана).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню горад згаданы ў 1247 годзе як Эгерскуг, а ў 1293 годзе як Эгерсег. У 1266 кароль Бела IV далучыў горад да Веспрэмскай дыяцэзіі, і Эгерсег стаў кіравацца веспрэмскімі біскупамі. У XIV стагоддзі Эгерсег быў найбуйнейшым горадам рэгіёна. У перыяд паміж 1368 і 1389 годам меў статус вольнага каралеўскага горада, аднак затым ізноў адышоў да веспрэмскіх біскупаў, ва ўласнасці якіх знаходзіўся да 1848 года. У 1381 годзе ў горадзе была пабудавана першая каменная царква. Насельніцтва горада хутка расло, Эгерсег стаў «дэ-факта» сталіцай камітата Зала.

Пасля паражэння ў бітве пры Мохачы ў 1526 годзе, калі войскі Асманскай імперыі пачалі заваявальныя паходы на венгерскія землі, у горадзе пачалі праводзіцца фартыфікацыйныя працы, узведзены сцены і крэпасць. Упершыню туркі напалі на горад у 1570-х гадах, аднак спробы ўзяць Эгерсег не ўвянчаліся поспехам. Паколькі буйны горад Надзьканіжа, якія ляжаў на поўдні, быў туркамі ўзяты, стратэгічнае значэнне Эгерсега значна ўзрасло. Другая турэцкая спроба заваяваць горад у 1616 годзе зноў правалілася. Эгерсег быў акупаваны туркамі толькі ў 1664, аднак у канцы XVII стагоддзя быў вызвалены ад туркаў аўстрыйскай арміяй разам з усёй Венгрыяй.

У XVIII стагоддзі сталіца камітата ўжо афіцыйна была перанесена ў Эгерсег. У 1730 годзе ў горадзе пабудавана барочная ратуша, а ў 1760 годзе вялікая царква. У XIX стагоддзі роля горада паступова пачала памяншацца, Надзьканіжа і Кестхей, якія хутка раслі сталі ствараць канкурэнцыю сталіцы камітата, на перыяд 18701885 гг. Эгерсег нават страціў статус горада. У XIX стагоддзі горад сталі называць Залаэгерсег, гэта значыць «Эгерсег на Зале». У 1890 годзе праз горад прайшла чыгунка. На мяжы стагоддзяў была пабудавана вялікая колькасць новых будынкаў.

У час Другой сусветнай вайны 1220 яўрэяў Залаэгерсега былі дэпартаваны і загінулі ў Асвенціме. Горад быў вызвалены савецкай арміяй 28 сакавіка 1945 года. Буйных разбурэнняў горад у вайну пазбег.

У паваенны час у горадзе быў пабудаваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў, найбуйнейшымі з якіх сталі тэкстыльная фабрыка і нафтаперапрацоўчае прадпрыемства. Хуткі рост горада прывёў да паглынання Залаэгерсегам шматлікіх навакольных вёсак і пасёлкаў. Крызіс, выкліканы крушэннем сацыялізму, змяніўся ў канцы 90-х гадоў эканамічным ростам.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога
  • Касцёл, пабудаваны ў 1760 годе ў стылі барока
  • Старая ратуша, пабудаваная ў XVIII стагоддзі ў стылі барока
  • Музей сельскага быту Гёчэй, заснаваны ў 1962 годзе. Экспазіцыя гэтага музея пад адкрытым небам налічвае каля 40 рэальных пабудоў, прывезеных сюды з навакольных вёсак. У 2001 годзе ў музеі адкрылася экспазіцыя фіна-ўгорскіх народнасцяў, у якой можна пабачыць жыллё хантаў, мансі і фінаў[2].
  • Сінагога, размешчаная ў цэнтры горада. Пабудавана архітэктарам Ёжэфам Штэрнам у 1904 годзе і ўпрыгожана яркімі дэкаратыўнымі элементамі ў стылі сецэсіён. Цяпер у будынку знаходзяцца канцэртная і выставачная залы[2].

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Залаэгерсегу базуецца аднайменны футбольны клуб, адзін з наймацнейшых у краіне. У 2002 годзе Залаэгерсег стаў чэмпіёнам краіны, у сезоне 2006/2007 заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Венгрыі.

У 2004 годзе ў горадзе праходзіў жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе, а ў 2005 годзе — чэмпіянат Еўропы па фехтаванні.

У 1983 годзе ў наваколлях Залаэгерсега праходзіў летні чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні.

Двойчы, у 1983 і 1997 гадах, горад прымаў гульні Чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Табліца, якая паказвае на месцазнаходжанне гарадоў-пабрацімаў у Залаэгерсеге

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]