Замкавая вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замкавая
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесце
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замкавая вуліца (руск.: улица Замковая) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска, у Ракаўскім прадмесці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вул. Замкавая на плане Мінска 1898 г.
Забудова вуліцы на аэрафотаздымку 24 чэрвеня 1941 г.

Замкавая з'яўлялася галоўнай вуліцай у Менскім замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго перыяду яго існавання ажно да сярэдзіны XX ст.. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліц у Мінску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукавана. Пазней вуліца цягнулася і за валам аж да скрыжавання з Вялікай Татарскай[1][2], злучаючы замак з Пятніцкім канцом[3].

Анатоль Наліваеў. Вул. Замкавая. 1972

Захаваўся толькі невялікі заходні ўчастак Замкавай[1]. У пачатку 2000-х была знішчана гістарычная забудова XIX стагоддзя на няцотным боку вуліцы. У сярэдзіне 2000-х былі адноўлены знесеныя дамы №№ 27, 29, 31, у сярэдзіне 2010-х - дамы №№ 27а і 25.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Будынак № 33
  • № 33 — чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст і пісьменнік Аркадзь Капілаў напісаў кнігу «Замкавая 2/7» пра жыхароў даваеннага Мінску[4].

Зноскі

  1. а б Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  4. Людвісарка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]