Запіскі пра Гальскую вайну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
C. Iulii Caesaris quae extant, 1678
Выданне 1783 года.

Запіскі пра Гальскую вайну (лац.: Commentarii de Bello Gallico) — сачыненне Гая Юлія Цэзара, у васьмі кнігах якога ён ва ўласцівай яму дакладнай, сціснутай і энергічнай манеры апісаў сваё заваяванне Галіі ў 58-50 гг. да н.э., а таксама дзве пераправы праз Рэйн і высадку ў Брытаніі.

Дакладная дата напісання невядомая. Апошнюю кнігу дапісаў пасля смерці вайскавода Аўл Гірцый, напісаўшы перад ёй сваё пасланне Бальбу. Цэзар вядзе апавяданне ў трэцяй асобе, між іншым згадваючы неацэнныя падрабязнасці геаграфічнай і этнаграфічнай уласцівасці (напрыклад, найбольш падрабязнае апісанне друідаў).

У Старажытным Рыме сачыненне Цэзара лічылася ўзорам лаканічнай, сухаватай атычнай прозы, аказаўшы вырашальны ўплыў на станаўленне стылю Тацыта і шэрагу іншых гісторыкаў. Традыцыйна з'яўляецца першым творам класічнай латыні, які чытаюць на ўроках гэтай мовы (у элементарным курсе старажытнагрэчаскай падобнае месца займае «Анабасіс» Ксенафонта).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]