Запісы БІНіМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Запісы БІНІМ»
Тып часопіс
Заснавальнік Беларускі інстытут навукі і мастацтва
Краіна
Галоўны рэдактар Томас Бэрд
Заснавана 1952
Палітычная прыналежнасць Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку
Мова беларуская, англійская
Перыядычнасць штогод

«Запісы» — навуковы часопіс беларускай эміграцыі, орган Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Запісы» пачалі выдавацца ў 1952 г. ў Нью-Ёрку намаганнямі заснавальнікаў і супрацоўнікаў Беларускага інстытута навукі і мастацтва. У 19521954 гг. у ЗША ўбачылі свет 6 тамоў. Наступныя кнігі выдаваліся ў Мюнхене (ФРГ). Агулам у 19621970 гг. ў ФРГ выйшла 5 тамоў. У перыяд з 1974 да 1999 гг. «Запісы» зноў выдаваліся ў Нью-Ёрку. Тут падрыхтавана 12 нумароў. Пасля чарговага перапынку выданне «Запісаў» аднавілася ў 2002 г. як супольны нью-ёркска-мінскі праект. У 2018 г. пабачыў свет 39 выпуск альманаху «Запісы БІНіМ» (тэма нумару «Італійская мазаіка» ўключае ў сябе розныя праявы беларускай прысутнасці на Апенінах)[1].

Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляднёва А., Сяргеева Г. «Запісы» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Мамонька У. Праблемы культуры і мастацтва ў «Запісах» // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. — Мн., 1993.