Заходняе паўшар’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходняе паўшар'е

Заходняе паўшар'е — паўшар'е Зямлі, размешчанае на захад ад Грынвіцкага мерыдыяна і на ўсход ад 180-га мерыдыяна. Мерыдыяны заходняга паўшар'я пазначаюцца мерыдыянам заходняй даўгаты. Да заходняга паўшар'я адносіцца частка Еўропы размешчаная на захад ад Лондана, частка Афрыкі, Атлантычны акіян, Амерыка і вялікая частка Ціхага акіяна.