Зацкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зацкава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 113 м[1]
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,75 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,1 км
Басейн
Упадаюць Сламянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Зацкава (Беларусь)
Зацкава
Зацкава
Зацкава (Гродзенская вобласць)
Зацкава
Зацкава
Map

За́цкававозера ў Гродзенскім раёне, у басейне ракі Пыранка, за 26 кіламетраў на паўночны ўсход ад Гродна.

Плошча паверхні возера 0,75 км², даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 500 метраў, даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. На паўночным усходзе ўпадаюць ракі Сламянка і Ежавіца, на паўднёвым захадзе злучана пратокай з Белым возерам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.