Злінскі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злінскі край
чэшск.: Zlinský kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Уключае 4 раёна
Адміністрацыйны цэнтр Злін
Афіцыйная мова чэшская
Насельніцтва (2011) 579 944 чалавек
Шчыльнасць 146,34 чал./км²
Плошча 3 963 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1206 м
Злінскі край на карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Код ISO 3166-2 CZ-ZL
Код аўтам. нумароў Z
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злінскі край (чэшск.: Zlinský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Маравія.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф края пераважна гарысты. Раўнінная мясцовасць цягнецца ўздоўж ракі Моравы і ў раёне Угерске-Градзіштэ. На поўначы края знаходзяцца Мараўскія Бескіды, да поўдня распасціраюцца Белыя Карпаты, якія ўтвараюць натуральную мяжу са Славакіяй. На поўдні размешчаны Усецінскія горы (Vsetínská hornatina) і Візавіцкае ўзвышша (Vizovická vrchovina). У горнай мясцовасці зямля бедная мінераламі і не спрыяльная для сельскай гаспадаркі. Урадлівыя глебы маюцца толькі ў далінах рэк. 49 % зямель выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. У рэгіёне знаходзіцца некалькі вялікіх ландшафтных запаведнікаў, перш за ўсё Бескіды і Белыя Карпаты, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. У мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы экалогіі створаны еўрарэгіён Белыя Карпаты.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная карта края

Злінскі край падзяляецца на 4 раёна:

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Кромержыж 796 105 569 79
Угерске-Градзіштэ 991 141 467 78
Усецін 1143 142 420 61
Злін 1034 190 488 89

Буйныя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Горад Насельніцтва
(на 31 снежня 2005 года)
Злін 78 285
Кромержыж 29 024
Усецін 28 261
Валашске-Мезіржычы 27 362
Угерске-Градзіштэ 26 131
Отракавіцы 18 665
Угерскі-Брод 17 399
Рожнаў-пад-Радгаштам 17 129
Голешаў 12 332

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Край належыць да рэгіёнаў з неразвітай інфраструктурай, што абумоўлена, перш за ўсё, аддаленасцю ад буйных вытворчасцей і недастатковым развіццём транспартных перавозак. 18 % прамысловых прадпрыемстваў края занята ў апрацоўчай прамысловасці — апрацоўцы гумы і пластмасы (2 %), металаапрацоўцы (27 %), электратэхніцы (14 %), машынабудаванні (3 %) і харчовай прамысловасці (5 %).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]