Зямля Прынцэсы Елізаветы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зямля Прынцэсы Елізаветы — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды паміж 73 і 88° усходняй даўгаты каля ўзбярэжжа мораў Садружнасці і Дэйвіса.

Прыбярэжныя часткі маюць назвы: Бераг Інгрыд Крыстэнсен і Бераг Леапольда і Астрыд. На захадзе Зямля Прынцэсы Елізаветы мяжуе з Далінай МГГ[1] і шэльфавым ледавіком Эймеры. На ўсходзе мяжуе з Зямлёй Вільгельма II. Ва ўсходняй частцы ўзбярэжжа Заходні шэльфавы ледавік.

Тэрыторыя адкрыта ў 1931 годзе экспедыцыяй Д. Моўсана і названая ў гонар англійскай прынцэсы (у 1952 г. стала каралевай Вялікабрытаніі).

Вышыня ледзянога покрыва 2—2,5 км, таўшчыня 1—1,5 км. На ўзбярэжжы прысутнічаюць скалы, свабодныя ад ледзянога покрыва (аазіс Вестфаль і інш.).

Зноскі

  1. Міжнародны геафізічны год

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Принцессы Елизаветы Земля // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)